UFF-by.org распачынае шэраг нефармальных сустрэч па пятніцах са знакамітымі людзьмі Беларусі і ня толькі. За куфлем піва, шклянкай соку ці кубачкам гарбаты вядомыя палітыкі, музыкі, акторы, пісьменьнікі распавядуць пра сваё жыцьцё.
У пятніцу 18 красавіка на сустрэчу запрошаны самы завідны жаніх Беларусі, малады палітык Франак Вячорка. Хлопец абяцае распавесьці пра тое, чым ён займаецца пасьля выключэньня з унівэрсітэту, што на яго думку ёсьць сапраўднае змаганьне, якія дзяўчаты яму падабаюцца й што ён думае пра свой імідж у Сеціве.
— Мне падабаецца ідэя сустрэч у нефармальнай абстаноўцы. Гатовы да адказаў на любыя пытаньні. Да таго ж, цікава пабачыць у рэале тых, каго ведаеш выключна ў віртуале, — сказаў Франак Вячорка.
Сустрэча з Франакам Вячоркам адбудзецца 18 красавіка ў 19.30 у кавярні «Sun Cafe» (плошча Незалежнасьці, падземны горад). Запрашаюцца ўсё жадаючыя.
читать дальше
«Cустрэча бяз гальштукаў»: усё, што вы хацелі даведацца у знакамітай асобы, але баяліся спытаць.