UFF-by.org працягвае «Сустрэчы бяз гальштукаў». У гэту пятніцу 2 траўня на пытаньні будзе адказваць салістка гурта «Детидетей» і акторка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы Ганна Хітрык.
Ганна адзначыла, што нефармальныя сустрэчы за кубкам гарбаты акурат ёй пасуюць. Аднак, на жаль, яна мае шчыльны графік працы, таму мерапрыемства перанесьлі са звыклых 19.30 на 15.00. Але, калі прыхільнікі творчасьці Ганны ня змогуць прыйсьці ў такі час, дзяўчына пагадзілася адказаць на пытаньні, дасланыя ў якасьці камэнтароў на сайт Uff-by.org.
Хітрык паабяцала шчыра распавесьці пра тое, як заваяваць сэрцы слухачоў без ратацыі на радыё, якая яна на сцэне і ў жыцьці, а таксама што значыць «быць дзіцём».
читать дальше